У панядзелак 31 мая ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў 40-ю гадавіну свайго прэзбітэрскага пасвячэння.
31 мая 1981 года тагачасны Апостальскі адміністратар Каўнаскай архідыяцэзіі ўдзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату выпускніку духоўнай семінарыі ў Каўнасе Тадэвушу Кандрусевічу.
У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы падзякі за 40 гадоў святарства.
Пачатак у 18.30.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ў 40-ю гадавіну яго прэзбітэрскага пасвячэння.
Перад святой Імшой а 18-й гадзіне адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і традыцыйнае Маёвае набажэнства.