22 мая Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведае парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах (Пінская дыяцэзія), дзе адбудзецца ўрачыстае асвячэнне абраза Маці Божай Апякункі лясоў.
Цэлебрацыя святой Імшы распачнецца ў 12.00.
Пасля літургіі адбудзецца працэсія з асвячаным раней біскупам Алегам Буткевічам абразом святой Барбары, якая завершыцца малітвай ля помніка спаленым вёскам.
У праграме ўрачыстасці таксама выстава твораў народнага мастака Мікалая Кузьміча, якая будзе змешчана ў парафіяльным доме.
Аўтарам абраза Маці Божай Апякункі лясоў з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Кузьміч, які, між іншым, аднавіў крыж Еўфрасінні Полацкай. Праца над абразом, выкананым у візантыйскім стылі, працягвалася сем месяцаў. Абраз створаны ў тэхніцы гравіроўкі па метале і чаканкі. Асноўнымі матэрыяламі з’яўляюцца золата, срэбра, каштоўныя і паўкаштоўныя камяні.