Як і штогод, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» у Мінску арганізуе праграму для дзяцей 7–15 гадоў на летнія канікулы. Сёлета адбудзецца чатыры туры дзіцячых летнікаў.
Першая змена: 1–14 чэрвеня
Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюка.
- арыгінальныя і адметныя заняткі па акцёрскім майстэрстве па аўтарскай праграме;
- камандныя гульні і цікавыя заданні, якія дапамогуць справіцца з няўпэненасцю, нясмеласцю, псіхалагічнымі праблемамі, абудзяць пачуццё еднасці, дапамогуць з яшчэ большым імпэтам развіваць сваю фантазію;
- цікавыя асповеды па беларускай літаратуры, мастацтву, кіно і музыцы;
- майстар-класы па тым, як можна самастойна зрабіць сабе тэатральны касцюм, прыдумаць самы нечаканы сцэнічны вобраз, як можна навучыцца карыстацца на сцэне сваім голасам, дыханнем, целам;
- заняткі па пастаноўцы дыхання, голасу;
- займальныя фізічныя практыкаванні.
Другая змена: 14–25 чэрвеня
Лінгвістычны летнік для тых, хто хоча «падцягнуць» узровень англійскай мовы:
- творчыя конкурсы і майстар-класы;
- заняткі па англійскай мове;
- магчымасць знайсці новых сяброў.
Трэцяя змена: 19–30 ліпеня
Аўтарская інтэрактыўна-тэатралізаваная праграма ад Васіля Дранько-Майсюка (гл. вышэй, Першая змена).
Чацвёртая змена: 2–14 жніўня
«Місія выканальная!» — адукацыйна-творчы летнік для дзяцей і падлеткаў.
- Падчас летніку пастараемся паказаць важнасць Вялікага даручэння ў жыцці чалавека, паглыбіцца ў вывучэнне сябе, выхаванне духоўных і маральных якасцяў.
Падчас кожнага летніку для дзяцей запланаваныя выязныя экскурсіі ў Нясвіж, Мір, Івянец і іншыя мясціны, квэсты і пікнікі ў гарадскіх парках, сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, духавенствам.
Падчас летнікаў дзеці праводзяць у Місіі цэлы дзень.
Запіс па тэлефонах: