Пошук

23.04.2021 13:16   Catholic.by

Як паведамлялася раней, у нядзелю 25 красавіка на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць запіс размовы з дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксяндзом Віталіем Дабраловічам.

Гаворка пойдзе пра рэалізацыю праекту YES! (Youth Empowerment and Strengthening) — «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі». У размове бярэ ўдзел таксама менеджэр праекту ў Caritas Мінск Людміла Гур.

Інтэрв’ю з супрацоўнікамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства можна буджзе паслухаць у межах «Сямейнай праграмы», якая выйдзе ў эфір у нядзелю з 9.30 да 10.00. Паўтор перадачы адбудзецца 25 красавіка з 17.10 да 17.40.

Трансляцыя вядзецца на хвалі 106,2 FM.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця