З 10 па 24 красавіка ў мінскай парафіі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы праходзіць XVI фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра».
Праграма фестывалю
- 10 красавіка, субота, 20.00
Велікодны вечар духоўнай харавой музыкі «Гравітацыі насуперак»
Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
мастацкі кіраўнік Наталля Міхайлава
дырыжор Андрэй Кунцэвіч
салісты: Вераніка Чарняўская (сапрана); Людміла Смірнова (меца-сапрана); Варвара Царук (арган)
У праграме: А.Брукнер, Імша мі мінор №2, WAB 27
духоўныя творы Ф. Шуберта, К. Сен-Санса, Э. Эшэнвалдса, М. Ясінскага
- 12 красавіка, панядзелак, 20.00
Вечар арганнай музыкі
Салістка к/з Полацкага Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая (арган)
У праграме: К. Колб, Ё.С. Бах, Т. Дзюбуа, М. Рэгер, Э. Аро, Г. Кароткіна
- 17 красавіка, субота, 20.00
Вечар беларускай духоўнай музыкі «Музыка беларускіх кампазітараў — пакаленню XXI стагоддзя»
Харавы ансамбль сучаснай музыкі «Concertino» Беларускага саюзу кампазітараў
Мастацкі кіраўнік і дырыжор Аляксей Снітко
- 19 красавіка, панядзелак, 20.00
Хор ДУ Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Музычная капэла „Санорус“ Мінскай вобласці»
Галоўны дырыжор Марына Траццякова
Хормайстар Вольга Пятрова
Дырыжор Святлана Герасімовіч
У праграме: Ё.С. Бах, К. Мантэвэрдзі, Дж. Палестрына, К. Джэзуальда, Ф. Мендэльсон, А. Ясінскі, Е. Янчэўскіс, А. Хадоска
- 24 красавіка, субота, 20.00
Дыялог культур: арган і дудук. Канцэрт арганнай і камернай музыкі
Кацярына Іванова (арган)
Глеб Якушаў (дудук)
- 26 красавіка, панядзелак, 20.00
Беларускі акцэнт. Канцэрт арганнай і камернай музыкі
Лізавета Марозава (арган)
Ірына Марозава (цымбалы)
У праграме: Ё.С. Бах, А. Вівальдзі, В. Кісцень, В. Падгайская
Уваход на ўсе канцэрты вольны. Добраахвотныя ахвяраванні можна скласці на выхадзе з касцёла.
Фестывальныя канцэрты духоўнай музыкі праходзяць у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску па адрасе:
пр. Незалежнасці, 44-А.