28 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у варшаўскай парафіі Святога Аляксандра адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы па-беларуску.
Беларусы Варшавы ўжо на працягу паўгода раз у месяц збіраюцца на супольную Эўхарыстыю, якую цэлебруе беларускі святар Яўген Вінтоў. Вернікі на роднай мове моляцца за Бацькаўшчыну. Акрамя літургіі, для беларусаў у Польшчы кожную суботу ў анлайн-фармаце ладзіцца ружанцовая малітва, а ў часе Вялікага посту — набажэнства Крыжовага шляху.
Святая Імша па-беларуску цэлебруецца ў дольным касцёле парафіі Святога Аляксандра кожную апошнюю нядзелю месяца ў 18.00.
Адрас:
Варшава, пл. Трох Крыжоў.