Пошук

15.03.2021 15:44   Catholic.by

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у свірскай парафіі святога Мікалая, біскупа, адкрыецца выстава ў аўтарскім фармаце «Крыжовы шлях» фатографаў Віктара Ведзеня і Дзмітрыя Кульпановіча.

Фотапараект «Крыжовы шлях» у мінулым годзе ўпершыню быў прадстаўлены ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, дзе падчас Вялікага тыдня традыцыйна адбываліся інсцэніраваныя набажэнствы Крыжовага шляху.

«Правядзеннне аўтарскай фотавыставы ў Свіры — гэта для мяне перадусім магчымасць падзяліцца з вернікамі маёй роднай парафіі перажываннямі Крыжовага шляху, і такім чынам далучыцца да духоўнай падрыхтоўкі да свята», — распавёў Catholic.by Віктар Ведзень.

Наведаць выставу можна з 19 сакавіка да 4 красавіка ў касцёле святога Мікалая, біскупа, па адрасе:

Мядзельскі р-н, г.п. Свір, вул Савецкая, 25.

Абноўлена 15.03.2021 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.