Пошук

12.03.2021 09:38   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Getty images

Пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне ксёндз Павел Салабуда разам с членамі супольнасці мужчын Святога Юзафа запрашаюць мужчын горада Гродна і наваколля ва ўрачыстасць Святога Юзафа сабрацца на супольную ружанцовую малітву.

Малітва для мужчын адбудзецца 19 сакавіка пасля святой Імшы на 19.00 у маладой парафіі ў гродзенскім мікрараёне Альшанка.

Трэці год запар тут адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога мужчыны разам памоляцца Ружанец.

Перажываючы адмысловы Год святога Юзафа, сёлета ўдзельнікі малітвы падрыхтуюць разважанні на тэму таго, як знайсці сваё месца побач з Езусам на ўзор святога Юзафа.

Мужчыны будуць маліцца на ружанцы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і Яе Абранніка святога Юзафа аб годным выкананні сваёй місіі, а таксама за свае сем’і.

Ахвотныя змогуцьдалучыцца да суполкі мужчын святога Юзафа, якая дзейнічае ў Гродне пры катэдральнай парафіі і пры парафіі на Альшанцы.

Абноўлена 12.03.2021 09:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.