Пошук

02.03.2021 12:12   Catholic.by

5-7 сакавіка пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць адмысловыя рэкалекцыі, прысвечаныя духоўнаму распазнанню.

Чалавек атрымаў у дар ад Бога свабоду, дзякуючы якой ён можа самастойна рабіць выбар і будаваць сваё жыццё. Аднак, каб выбар быў слушным, чалавек павінен кіравацца сумленнем, шукаць і любіць дабро і праўду, і пазбягаць зла.

Як адзначаюць арганізатары, рэкалекцыі будуць прысвечаны разважанню над наступствамі няправільных маральных выбараў.

У святле Божага слова і малітвы, а таксама беручы прыклад са святых, якія зведвалі спакусы злога духа, але трымаліся Бога, удзельнікі будуць разважаць над тым, як вярнуць або не страціць духоўныя арыенціры.

Запіс па тэлефоне:
+375 (44) 771 99 83

Адрас касцёла:
вуліца Савецкая, дом 2
г. Навагрудак

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа