Пошук

17.02.2021 15:46   Catholic.by

25 лютага ў віцебскім культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола Віцебска» каталіцкі музычны гурт Таlitha kum прэзентуе свой першы альбом пад назвай «У Імя Езуса».

Гурт належыць да парафіі Св. Барбары ў Віцебску і складаецца са студэнтаў і працуючай моладзі.

«Talitha kum — так звяртаецца Езус да памерлай дзяўчыны. Але мёртвым можна лічыць і таго, хто не мае сілаў жыць.Хто перастаў радавацца, хто страціў жыццёвую актыўнасць або каго нясе плыня штодзённых спраў, бяздумных малітваў і абрадаў. З памерлым можна параўнаць кожнага, чыё жыццё не змяняецца», — сцвярджае духоўны апякун гурта а. Тамаш Міка ОР і выказвае надзею, што створаны альбом дапаможа абудзіцца да жыцця тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Пачатак канцэрта ў 19.30.
Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця