14 лютага ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейснць адкрыццё памятнай дошкі ў гонар беларускага мастака ХІХ стагоддзя Яна Дамеля.
Ян Дамель, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўніверітэта, пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Адно з асноўных месцаў у яго мастацтве займала рэлігійная тэма.
Пасля смерці Ян Дамель быў пахаваны ў крыпце яшчэ недабудаванага касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
У нядзелю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі, на заканчэнне якой адбудзецца адкрыццё і благаслаўленне мемарыяльнай дошкі ў гонар Яна Дамеля.
Пачатак у 14.00.