Пошук

12.02.2021 10:36   Catholic.by
Фота Кацярыны Гардзеевай / TUT.BY

21 жніўня пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца Хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі Novafest пад дэвізам «Пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе».

Малітоўная праграма будзе ўключаць святую Імшу, Ружанец, Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, Адарацыю Крыжа. На фестывалi можна будзе пачуць перакладзеныя на беларускую мову габрэйскія песні праслаўлення, натхнёныя Божым Словам, а таксама спакойныя спевы, якія дапамогуць з’яднацца з Богам у асабістай малітве.

Госці фестывалю змогуць адпачыць у даліне «Эйн-Керэм», якая сімвалічна нагадвае пра тое месца ў Ерузалеме, дзе цяжарная Маці Божая сустрэлася са святой Альжбетай. На тэрыторыі Даліны блакітных крыжоў пройдзе Крыжовы шлях, які можна будзе перажыць разам з Езусам праз пастановачнае дзеянне, якое рыхтуе каманда валанцёраў.

Асаблівае месца на фестывалi будуць займаць сведчанні рэальных людзей аб цудах, якія Езус учыніў у іх жыцці.

Госці фестывалю ўбачаць кароткія відэафільмы пра благаслаўлёнага Карло Акуціса і сястру Клэр Крокет. Прадстаўнікі каталіцкіх рухаў падзеляцца сваім досведам таго, як служэнне Богу можа зрабіць чалавека шчаслівым.

У межах фестывалю будзе зладжана фотавыстава на духоўную тэматыку, а таксама сустрэча з прадстаўнікамі каталіцкіх рухаў і СМІ.

Праграма фестывалю:

10.00–11.00 — рэгістрацыя
10.00–11.00 — прэс-канферэнцыя
11.00 — пачатак фестывалю

  • урачыстае адкрыццё (духоўная музыка, уступнае слова, благаслаўленне)
  • святая Імша (на вуліцы)
  • абед (на вуліцы)
  • Крыжовы шлях (Даліна блакітных крыжоў)
  • Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • сведчанні
  • праслаўленне (музычная частка)
  • канферэнцыя
  • сведчанні
  • адарацыя (Ружанец, малітва аздараўлення)
  • Адарацыя крыжа

22.00 — заканчэнне.

Увага! Для ўдзелу ў фестывалі абавязкова зарэгістравацца.

  • Тэлефоны для рэгістрацыі:
    +375 (33) 320 11 48 — Наталля (або праз viber, telegram)
    +375 (44) 759 08 67 — Ірына (або праз viber)
  • Запіс у групу валанцёраў фэсту:
    +375 (29) 124 93 21 — Вольга (або праз viber, WhatsApp, telegram)
  • Запіс музыкаў і спевакоў у музычную групу:
    +375 (29) 280 05 45 — ксёндз Віталій Цыбульскі
  • Запіс жадаючых падзяліцца сведчаннем Божай прысутнасці ў сваім жыцці:
    +375 (29) 124 93 21 — Вольга (або праз viber, WhatsApp, telegram)
  • Тэлефоны для рэгістрацыі прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў і СМІ:
    +375 (33) 612 77 91 — Дар’я (viber)
    +375 (29) 561 11 37 — Алена (viber)

Як даехаць?

З Мінска на фестываль арганізуюцца аўтобусы па маршруце: Мінск – Уселюб – Мінск.

Выезд з Мінска ў 8.00, вяртанне ў Мінск — каля 0.00.

Кошт праезду ў аўтобусе (у два бакі) — 25 руб.

Запісацца ў паездку з Мінска і набыць білет на аўтобус можна па тэлефонах:

+ 375 (29) 124 93 21
+375 (33) 320 11 48
+ 375 (29) 754 64 11

Як падсілкавацца на фестывалі?

Для гасцей фестывалю будзе працаваць кафэ, дзе можна пачаставацца гарбатай, кавай, печывам, піцай. Таксама пры рэгістрацыі на фестываль можна замовіць паўнавартасны абед.

Кошт абеду (гарнір з мяснымі стравамі, салат, гарбата/кава + печыва) ва Уселюбе — 10 руб..

Падрабязней пра фестываль можна прачытаць ТУТ>>>

Абноўлена 20.07.2021 13:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.