Пошук

20.01.2021 14:09   Catholic.by
Фота Ганны Медушэўскай

Супольнасць сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах, арганізатар Фестывалю мастацтваў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Вясёлка талентаў», аб’яўляе аб распачацці конкурсу на напісанне гімна Фестывалю.

Арганізатары запрашаюць творчых асоб і калектывы прыняць удзел у гэтым конкурсе, каб Фестываль, які дапамагае раскрыць таленты і здольнасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, стаў больш урачыстым, адметным і запамінальным.

Тэма Гімна — радасць, мір, сусвет, вясёлка, асаблівасць чалавека, дабрыня, любоў і іншыя каштоўнасці. Пры стварэнні тэксту важна ўзяць пад увагу асаблівасці ўдзельнікаў Фестывалю.

Тэрмін правядзення конкурсу: з 20 студзеня па 20 лютага.

Гімн, які будзе прызнаны пераможцам у конкурсе, прагучыць на закрыццё Фестывалю.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца ў Палажэнні аб конкурсе ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа