6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца святая Імша падзякі за служэнне Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта на пенсіі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Пачатак урачыстай цэлебрацыі ў 19.00.