Пошук

13.11.2020 10:31   Catholic.by

У пятніцу 13 лістапада ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша аб вечным жыцці для забітага Рамана Бандарэнкі.

Цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пачатак у 18.30.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы за забітага Рамана Бандарэнку.

Да ўсіх, хто мае намер узяць удзел у святой Імшы ў катэдральным касцёле, просьба захоўваць неабходныя санітарныя прадпісанні і выкарыстоўваць маскі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 9.

Абноўлена 13.11.2020 10:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця