Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што на 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Юзаф Ствол, бацька ксяндза Паўла Ствала, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат).
Пахавальная Імша адбудзецца ў пятніцу 26 чэрвеня ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат).
Пачатак у 12.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…







