Пошук

22.10.2020 10:48   Catholic.by

З 29 кастрычніка на Youtube-канале езуітаў будуць арганізаваныя анлайн-рэкалекцыі, якія правядзе а. Віктар Жук SІ. Тэма духоўных практыкаванняў: «Зыход — шлях да свабоды».

Другая кніга Бібліі, якая называецца «Зыход», вельмі падыходзіць для таго, каб перад Богам паглядзець на духоўны шлях як асобнага чалавека, так і на наш шлях як супольнасці вернікаў, часткай якой кожны з нас з’яўляецца. Галоўны матыў кнігі Зыходу — тэма вызвалення: гэта гісторыя не толькі фізічнага выхаду з рабства і прыгнёту, але і шлях да ўнутранай свабоды.

Гэты матыў вельмі блізка перагукаецца з тым, што святы Ігнацый Лаёла называе мэтай рэкалекцый — духоўных практыкаванняў.

Больш дакладна аб гэтай сувязі і іншых падрабязнасцях ідзе гаворка ва ўводзінах да цыклу відэаролікаў, якія дапамогуць разважаць над тэкстам кнігі Зыходу і маліцца ім.

Пачынаючы з 29 кастрычніка, штовечар на працягу двух тыдняў будуць з’яўляцца новыя матэрыялы — тлумачэнні да тэксту і рэкамендацыі да малітвы.

Можна праходзіць практыкаванні ў сваім рытме. Для таго, каб атрымліваць дадатковыя тлумачэнні і матэрыялы, трэба пакінуць свае дадзеныя ў электронным фармуляры ТУТ>>>

Тым, хто хацеў бы мець індывідуальнае суправаджэнне, гэта значыць магчымасць дзяліцца пладамі сваёй малітвы ў размове анлайн з кімсьці з каманды езуітаў і не толькі, задаваць пытанні, атрымліваць удакладненні і такім чынам падтрымліваць зваротную сувязь, арганізатары прапануюць запоўніць фармуляр ТУТ>>> і абяцаюць па магчымасці адказаць на кожны запыт.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця