Пошук

06.10.2020 14:15   Catholic.by

22 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адзначаць адпустовую ўрачыстасць.

Да адпусту ў год святога Яна Паўла ІІ з нагоды 100-й гадавіны з дня яго нараджэння вернікі маладой парафіяльнай супольнасці ў Смаргоні будуць рыхтавацца ў супольнай малітве падчас 40-гадзіннага набажэнства. Яно распачнецца ў сераду 21 кастрычніка святой Імшой у 8.00.

У гэты дзень святыя Імшы, Божае слова на якіх прамовіць дырэктар Caritas Беларусь кс. Віталій Дабраловіч, будуць цэлебравацца таксама ў 13.00 і 18.30.

Галоўная адпустовая Імша ва ўрачыстасць святога Яна Паўла ІІ, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, адбудзецца ў чацвер 22 кастрычніка ў 18.30 на палявым алтары перад капліцай.

Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі цэлебрацыя пройдзе на адкрытым паветры з захаваннем неабходных санітарных нормаў.

Адрас: г. Смаргонь, вул Савецкая, 136-А (выезд на Ашмяны).

Да 20 кастрычніка ў парафіі праводзіцца конкурс на лепшае выкананне гербу святога Яна Паўла ІІ з розных матэрыялаў, а таксама прадстаўленне ў малюнках або кампазіцыях аднаго з захапленняў Вялікага Папы, які меў цікавыя і разнастайныя хобі: тэатр, паэзія, горы, байдаркі, лыжы, футбол, ровар. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на адпустовай урачыстасці 22 кастрычніка.

Галоўны прыз для пераможцы — пілігрымка ў Рым у складзе арганізаванай групы пасля адмены звязаных з пандэміяй санітарных абмежаванняў.

Абноўлена 08.10.2020 09:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа