Пошук

02.10.2020 17:25   Catholic.by

У пятніцу 9 кастрычніка ў Стоўбцах будзе ўрачыста адкрыты шпіль на вежы новазбудаванага касцёла святога Казіміра.

23-метровы шпіль будзе ўсталяваны на 22-метровай касцёльнай вежы. Такім чынам, новазбудаваны касцёл святога Казіміра зноў стане самым высокім будынкам у горадзе, як і папярэдняя святыня, знішчаная злачыннымі савецкімі ўладамі ў сярэдзіне 1960-х гадоў.

Адкрыццё і благаслаўленне шпіля здзейсніць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

З гэтай нагоды ён узначаліць цэлебрацыю святой Імшы, якая распачнецца ў 11.00.

Пробашч стаўбцоўскай парафіі святога Казіміра ксёндз канонік Ігар Лашук ад імя ўсіх парафіянаў запрашае ўзяць удзел у супольнай малітве.

Адрас: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 72.

Абноўлена 02.10.2020 17:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа