У суботу 12 верасня ў касцёле святога Францішка Асізскага ў Копішчы арганізуецца дзень духоўнага засяроджання для ўдзельнікаў руху «Сужэнскія сустрэчы».
«У сённяшні час, калі нас вакол нас віруе паток супярэчлівай інфармацыі, калі актуальная сітуацыя ў свеце і ў нашай краіне выклікае мноства складаных пачуццяў, вельмі лёгка разгубіцца, саступіць гэтым пачуццям», — адзначаюць арганізатары.
Удзельнікам прапануецца магчымасць разабрацца ў сабе і сваіх пачуццях, аднавіць у сабе і сваім сужэнстве разуменне дыялогу, духоўна ўмацавацца падчас складанага перыяду пандэміі.
Пачатак а 11-й гадзіне.
Праграма:
- фармацыйная сустрэча з дыялогам
- рахунак сумлення
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- святая Імша а 14-й гадзіне
- нефармальная частка
Месца правядзення: Новая Баравая, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4, касцёл св. Францішка Асізскага.
Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары +375 29 652 11 44.
На дзень духоўнага засяроджання запрашаюцца ўсе, хто калі-небудзь удзельнічаў у трохдзённых рэкалекцыях «Сужэнскіх сустрэч».