Пошук

09.09.2020 10:35   Catholic.by

У нядзелю 13 верасня, напярэдадні свята Узвышэння святога Крыжа, на Мядзельскай Кальварыі пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Праграма ўрачыстасці

  • 11.00 — прывітанне перад брамай Кальварыі біскупа Юрыя Касабуцкага;
  • 11.15 — набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама хутчэйшага вяртання на Радзіму да сваёй паствы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча;
  • пасля заканчэння неабажэнства — святая Імшы на Гары Крыжоў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі групе моладзі мядзельскай парафіі.

Айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Шкаплернай і Кальварыяй у Мядзелі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных на супольную малітву.

Абноўлена 09.09.2020 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.