7 верасня адбудзецца сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі. На ўрачыстую інаўгурацыю катэхетычнага года запрашаюцца святары, сёстры законныя і свецкія асобы, якія займаюцца катэхізацыяй.
Сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.
Праграма:
- 10.30 — канферэнцыя; адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі
- 12.00 — святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч).
Пасля Імшы — кава і гарбата ў будынку курыі.