Пошук

15.08.2020 00:48   Catholic.by

16 жніўня, у парафіяльную ўрачыстасць святога Роха, у касцёле на Залатой Горцы будзе дэманстравацца фотавыстава «Адчуванне Праўды» фатографа Віктара Ведзеня.

Экспазіцыя адкрыецца пасля святой Імшы ў 12.00.

У сваіх працах фотамастак адлюстраваў вобразы касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Пры іх стварэнні быў выкарыстаны прыём мультыэкспазіцыі, што дае магчымасць пры здыманні аб’яднаць некалькі кадраў у адзін вобраз. Завяршальным этапам стала таксама выкарыстанне тэхнікі «фотажывапісу».

«Больш за 150 гадоў Залатагорская святыня прамаўляла да нашых продкаў. Ццяпер нам, як ніколі, патрэбна зразумець гэтыя Словы, што застаюцца нязменнымі праз тысячагоддзі. Выстава „Адчуванне Праўды“ — гэта сваеасаблівыя разважанні над повяззю часоў», — дзеліцца аўтар.

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа