Пошук

13.08.2020 10:45   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З нядзелі 9 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе праходзяць парафіяльныя святыя місіі, якія для мясцовых вернікаў праводзяць святары з законніцкай супольнасці рэдэмптарыстаў.

Штодзённа ў святыні перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай у 17.30 адбываецца малітва святога Ружанца і а 18-й гадзіне цэлебруецца святая Імша за Беларусь.

Да малітвы можна духоўна далучыцца з дапамогай прамой трансляцыі з Нацыянальнага санктуарыя.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адзначаецца 15 жніўня, з’яўляецца ў Будславе асаблівым днём. У гонар Унебаўзяцця была асвячана вялікая будслаўская базыліка; гэты тытул носіць таксама тутэйшая парафія. Згодна з адмысловым папскім прывілеем, нададзеным 28 студзеня 1791 года, у гэтую ўрачыстасць у Будславе можна атрымаць адпуст.

Цэлебрацыя адпустовай урачыстай святой Імшы, удзельнікі якой асаблівым чынам будуць маліцца за нашу Бацькаўшчыну, распачнецца 15 жніўня ў 12.00.

За паўгадзіны да Імшы — ружанцовая малітва з трансляцыяй анлайн.

У нядзелю 16 жніўня адбудзецца заканчэнне парафіяльных місій. У 9.30 распачнецца святы Ружанец, а ў 10.00 — святая Імша.

Увага! У сувязі з заканчэннем місій, гэта будзе адзіная нядзельная Эўхарыстыя ў Будславе.

Абноўлена 16.08.2020 00:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа