У нядзелю 16 жніўня ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца фэст у гонар святога Роха.
Гэтаму святому апекуну ад заразных хвароб у нарачанскім касцёле прысвечаны правы бакавы алтар, і ў парафіі традыцыйна ўспамін святога Роха адзначаецца як адпустовая ўрачыстасць.
Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы а 12-й гадзіне ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.
Падчас яе група нарачанскіх вернікаў прыме з рук іерарха сакрамэнт канфірмацыі.
Пасля Эўхарыстыі адбудзецца малітва праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій.
Урачыстаму ўспаміну святога Роха ў парафіі будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства.