Пошук

08.07.2020 12:20   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

18–19 ліпеня ў Гудагаі адбудзецца штогадовая парафіяльная адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай.

Урачыстасць пройдзе пад дэвізам «Увесь Твой» — словы святога Яна Паўла ІІ, вялікага шанавальніка Маці Божай. Фэст стане нагодай падзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама прасіць аб патрэбных ласках. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту — малітва праслаўлення за 30 гадоў з часу аднаўлення служэння кармэлітаў босых у Гудагаі.


Праграма ўрачыстасці

18 ліпеня

  • 18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны
  • 20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі

19 ліпеня

  • 00.00 – працэсія святла і святая Імша
  • 10.00 – святая Імша на польскай мове
  • 12.00 – адпустовая святая Імша

На партале Catholic.by адбудзецца прамая трансляцыя ўрачыстасці.


Арганізацыйныя заўвагі

Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай будзе, як і ў мінулыя гады, выстаўлены для асабістай малітвы вернікаў.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем санітарных мер перасцярогі.

Удзельнікаў просяць памятаць аб неабходнасці захоўваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуюць выкарыстоўваць маскі.

Касцёл будзе адчынены для індывідуальнай малітвы. Для захавання сацыяльнай дыстанцыі на падлозе будзе нанесена адмысловая разметка, а пры ўваходзе ў святыню будуць усталяваны дазатары з антысептыкам.

Па прычыне пандэміі мясцовыя жыхары не маюць магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць палаткі на тэрыторыі каля плябаніі.

Вернікаў, якія хочуць падчас урачыстасці прыняць святую Камунію, просяць загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.

Усіх жадаючых просяць загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў палатцы на прыкасцёльнай плошчы.

Усіх, хто не будзе прысутнічаць на ўрачыстасцях у Гудагаі, заахвочваюць далучыцца духоўна да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каранавірусу.

Абноўлена 08.07.2020 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця