Пошук

23.06.2020 11:00   Паводле: Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

2 і 5 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца адпустовая ўрачыстасці.

Grodnensis.by падае праграму ўрачыстасцяў на гэтыя дні.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 2 ліпеня, чацвер
    • 9.00 — Ружанец (Радасныя таямніцы)
    • 10.00 — святая Імша на палявым алтары
    • 12.00 — «Анёл Панскі» і Ружанец (Балесныя таямніцы)
    • 13.00 — святая Імша на палявым алтары; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
    • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 16.00 — Ружанец (Хвалебныя таямніцы)
    • 17.00 — канцэрт, прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння
    • 18.00 — Ружанец (таямніцы святла)
    • 19.00 — святая Імша на палявым алтары
    • 21.00 — Марыйны заклік (просьба ўзяць з сабой свечкі)
  • 5 ліпеня, нядзеля
    • 12.30 — Ружанец
    • 13.00 — святая Імша на палявым алтары

Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у мясцовым фэсце ў гонар Маці Божай Тракельскай 2 ліпеня або наведаць санктуарый 5 ліпеня.

Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях заўсёды адчынены для тых, хто жадае ўзнесці тут свае малітва праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, пілігрымы могуць прыбываць сюды ў індывідуальным парадку.

Абноўлена 23.06.2020 12:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа