Пошук

18.06.2020 15:51   Паводле: Grodnensis.by
Фота: tuda-suda.by

У суботу 27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін належыць да законніцкай супольнасці рэдэмптарыстаў, дзе і праходзіў адпаведную фармацыю.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату прымуць дыяканы Яўген Амасёнак, Андрэй Струкель, Томаш Мікалайчык i Максім Лабкоў з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты).

Святая Імша з прэзбітэрскім пасвячэннем адбудзецца ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне і будзе транслявацца анлайн.

Пачатак у 12.00.

Дыякан Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г.

Паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме.

 

Дыякан Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г.

Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

 

Дыякан Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г.

Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

 

Дыякан Максім Лабкоў CSsR нарадзіўся 2 жніўня 1988 г.

Паходзіць з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход).

Абноўлена 18.06.2020 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця