Пошук

15.06.2020 14:06   Catholic.by

17 чэрвеня Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі адзначыць 25-годдзе святарскага пасвячэння.

Сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату іерарх прыняў 17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

У гэты дзень пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пасвяціў двух першых выпускнікоў Гродзенскай духоўнай семінарыі, двух Юзафаў — Станеўскага і Ганьчыца.

Сёння ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц з’яўляецца пробашчам парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.

У інтэнцыі падзякі Богу за дар святарства біскуп Юзаф Станеўскі будзе цэлебраваць святыя Імшы ў Гродне і ў сваёй роднай парафіі ў Заневічах.

  • 17 чэрвеня ў 12.00 — св. Імша ў Гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя
  • 21 чэрвеня ў 10.30 — св. Імша ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата ў Заневічах

Юбіляр шчыра запрашае да супольнай малітвы.

Абноўлена 22.06.2020 09:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця