Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае аб прыёме кандыдатаў на навучанне на 2020–2021 год.
Каб паступіць у каледж, неабходна:
1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:
- катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку);
- агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
- сямейнае кансультаванне;
- кансультаванне ў галіне залежнасцяў.
Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Яна разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.
Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
2. Прадставіць наступныя дакументы:
- заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
- 2 фотаздымкі 3×4;
- копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
- копія пашпарта;
- медыцынская даведка па форме 086.
3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен у 2020 г.:
- першы тур — 29 жніўня ў 11.00;
- другі тур — 5 верасня ў 11.00.
Увага! Пажадана ўзгадніць час падачы дакументаў, звязаўшыся з сакратарыятам каледжа па тэлефонах або праз электронную пошту:
+375 (163) 57 93 14
+375 (29) 513 57 92 (МТС)
e-mail: callegge@gmail.com