Пошук

21.06.2021 11:06   Тэкст: Інэса Загалавец / Фота: Анастасія Толкач / Catholic.by

19 чэрвеня ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля ўрачыста завяршыўся чарговы навучальны год.

Цэлебрацыю святой Імшы ў капліцы Ахвяравання Пана пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску ўзначаліў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. У Імшы ўдзельнічалі дырэктар каледжа ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, выкладчыкі і студэнты першага, другога і выпускнога трэцяга курса. Традыцыйна другі курс быў адказны за музычнае суправаджэнне літургіі.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў адбылося ў памяшканні каледжа. Ксёндз Ян Крэміс нагадаў, што апошні год быў складаны для усіх із-за пандэміі, але восем студэнтаў трэцяга курса, тым не менш, паспяхова абаранілі дыпломныя працы і здалі выпускны экзамен ex universa.

Паводле абранага профілю навучання, сёлетні выпуск складаўся з чатырох катэхетаў, трох куратараў пілігрымак і адной супрацоўніцы каталіцкіх СМІ.

Выпускнікі каледжа падзякавалі дырэктару і выкладчыкам за атрыманыя веды, за атмасферу духоўнай цеплыні і адзінства, якая пануе ў каледжы.

У гонар выпускнікоў студэнты першага курсу падрыхтавалі музычнае віншаванне і памятныя падарункі.

Уручэнне дыпломаў — чаканыя хвіліны ў жыцці кожнага студэнта. Цяпер выпускнікі Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля вяртаюцца ў свае парафіі, каб прыносіць добры плён з дапамогаю атрыманых ведаў і ўласнага прыкладу.

 

Абноўлена 21.06.2021 11:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа