Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця, якія нясуць служэнне ў Беларусі, збірае інфармацыю пра тое, як манаскія супольнасці нашай краіны ўдзельнічаюць у барацьбе з пандэміяй каранавірусу.
Каб паказаць унёсак, ахвярнасць і дух салідарнасці нашых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцяў у Беларусі, якія выступаюць са шматлікімі ініцыятывамі дапамогі падчас пандэміі, было прынята рашэнне сабраць інфармацыю пра тое, што манаскія супольнасці на працягу апошніх тыдняў рабілі, робяць і плануюць рабіць дзеля барацьбы з каранавірусам.
Просім дасылаць кароткую інфармацыю пра ўжо праведзеныя акцыі, пажадана з фотаздымкамі. Таксама чакаем звестак пра запланаваныя ініцыятывы ў гэтай сферы.
Збор інфармацыі вядзецца з мэтай падрыхтоўкі шырокай справаздачы, каб такім чынам даць сведчанне клопату пра бліжняга, што становіцца каштоўным дапаўненнем той вялікай падтрымкі, якой з’яўляецца малітва кансэкраваных асобаў.
Просім дасылаць інфармацыю да 21 мая ўключна на электронны адрас Каардынацыйнай групы: