Сёння, у Вялікую пятніцу, у 15.00 сем’і, святароў, духоўных асобаў і ўсіх жадаючых запрашаюць перажыць з рухам «Сужэнскія сустрэчы» Крыжовы шлях Езуса Хрыста ў рэжыме online. Яго падрыхтавалі сем’і і святары — вядучыя руху «Сужэнскія сустрэчы».
Арганізатары злучылі разважанні ў адзінае цэлае і запрашаюць далучыцца да гэтага Крыжовага шляху для сваіх сужэнскіх адносін, адносін у супольнасцях, а таксама для адносін з Богам і іншымі людзьмі.
Для таго, каб у хатніх умовах настроіцца на больш глыбокае перажыванне пакутаў Езуса Хрыста, было зроблена невялікае ўступленне-чаргаванне малюнкаў, якія пераносяць на Крыжовы шлях Збаўцы, пад аўтарскую песню, якая дамапамае ўвайсці ў гэтае перажыванне. Крыжовы шлях наўмысна не скарачалі, каб даць магчымасць больш глыбока ўвайсці ў гэтыя падзеі.
На сёння, 10 красавіка, быў запланаваны Крыжовы шлях у касцёле святога Францішка ў в. Копішча.
Але эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла свае змены і ў гэтыя планы, і было вырашана правесці набажэнства са сваіх дамоў, зрабіўшы яго агульнадаступным, як гэта было і раней.
Крыжовы шлях з 15.00 будзе даступны на старонцы «Сужэнскіх сустрэч» у фэйсбуку, а таксама па спасылцы на Youtube