Напярэдадні Велікодных святаў прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі маюць магчымасць сустрэцца з кіраўніком беларускага каталіцкага епіскапату Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і з першых вуснаў даведацца, як будзе арганізавана правядзенне пасхальных набажэнстваў у касцёлах Беларусі ва ўмовах эпідэміі каранавірусу.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў аўторак 7 красавіка ў 11.00 у актавай зале касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці, 15) у цокальным памяшканні.
Уваход праз бакавую галерэю з паркінгу або з касцёла па сходах з левага боку ад цэнтральнага парталу.
Catholic.by будзе весці відэатрансляцыю прэс-канферэнцыі.