Па прычыне распаўсюджвання пандэміі каранавірусу ў свеце душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі прапануе новую ініцыятыву для моладзі — рэкалекцыі, якія будуць праходзіць у інтэрнэце і маюць назву «Рэкалекцыі на канапе».
Як паведамляе Сatholicnews.by, рэкалекцыі распачнуцца 30 сакавіка на youtube-канале душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі і працягнуцца да 5 красавіка.
Кожны дзень будзе з’яўляцца відэа з пэўнымі разважаннямі і заданнямі для ўдзельнікаў.
«Рэкалекцыі на канапе» — гэта сем дзён, якія дапамогуць змяніць сваё жыццё і плённа падрыхтавацца да Вялікадня.