Пошук

26.02.2020 12:50   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

26 лютага ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы фатографы Віктар Ведзень і Дзмітрый Кульпановіч прадставяць у аўтарскім фармаце выставу мастацкіх вобразаў на тэму Крыжовага шляху.

Аснову праекта склалі фотаздымкі інсцэніраванага набажэнства Крыжовага шляху (2016 г.), што традыцыйна адбываецца ў Вялікі тыдзень у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

«Дзякуючы сумеснай працы з Дзмітрыем атрымалася знайсці свой мастацкі стыль фатаграфіі для гэтага незвычайнага набажэнства. Хацелася не проста паказаць вобразы, але і перадаць настрой і характар удзельнікаў», — распавёў Catholic.by Віктар Ведзень.

Аўтары заахвочваюць падзяліцца сваімі ўражаннямі ад экспазіцыі, а таксама перажываннямі Крыжовага шляху, у кнізе водгукаў.

Выстава адкрыецца ў Папяльцовую сераду ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44-А) пасля святой Імшы ў 18.30 з традыцыйным абрадам пасыпання галоваў попелам на пачатак Вялікага посту.

Выставу ў залатагорскай святыні можна наведаць на працягу Вялікага посту і Велікодных святаў штодзённа да 14 красавіка з 8.00 да 20.00.

Даведка па тэл.: +375 (29) 395 64 34

Абноўлена 26.02.2020 14:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа