20 лютага ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) пройдзе пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Міншчыны.
Акрамя супольнай малітвы і магчымасці споведзі, на сустрэчы будзе абмеркаваны план пастырскіх мерапрыемстваў на бліжэйшы час, перадусім на перыяд Вялікага посту, які ў Каталіцкім Касцёле распачнецца 26 лютага.
Пачатак дня малітоўнага засяроджання і пастырскай сустрэчы ў 11.00.