Пошук

13.02.2020 17:14   Catholic.by

Росіца (Верхнядзвінскі раён) — месца мучаніцкай смерці больш за паўтары тысячы чалавек падчас Другой сусветнай вайны, а сярод іх двух благаслаўлёных святароў марыянаў. У гэтым годзе ўрачыстасці ў Росіцы адбудуцца 22 лютага разам з сустрэчай духавенства Віцебскай дыяцэзіі.

Лютаўскія ўрачыстасці ў Росіцы перажываюцца асаблівым чынам, паколькі вельмі часта надвор’е, халодны касцёл і працэсія на пляц мучаніцтва хаця б крыху нагадваюць пра характар трагічных падзеяў 1943 года.

Праграма:

  • 11.00 — адарацыя (магчымасць споведзі)
  • 12.00 — святая Імша
  • 13.30 — працэсія на пляц мучаніцтва

Пасля працэсіі пачастунак для пілігрымаў.

На сустрэчу ўсіх сардэчна запрашае пробашч парафіі ў Росіцы ксёндз Чэслаў Курэчка МІС.

Абноўлена 14.02.2020 08:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа