Пошук

12.02.2020 15:08   Catholic.by
Кадр з фільма «Джошуа» / www.truechristianity.info

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае паглядзець фільм «Джошуа». Фільм быў зняты ў ЗША ў 2002 годзе режысёрам Джонам Пардзі.

«Калі мы называем сябе хрысціянамі, то павінны імкнуцца жыць так, як жыў Езус Хрыстус на гэтай зямлі. Але што гэта азначае ў сучасным свеце, што трэба рабіць, як сябе паводзіць у тых абставінах, якія стварае сучасны свет? Кінаклуб “Рэха” запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя пытанні», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца 16 лютага ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Абноўлена 12.02.2020 15:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця