Пошук

04.02.2020 17:32   Паводле: msj.by
Фота: setapartpeople.com

З 21 па 23 лютага пры касцёле святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне пройдуць рэкалекцыі для мужчын-католікаў перад пачаткам Вялікага посту.

Тэма духоўных практыкаванняў — «Пазнаючы самога сябе».

Кім з’яўляецца чалавек? Гэтым пытаннем займаюцца вельмі розныя пласты грамадства і розныя навукі. На яго спрабуюць даць адказ медыцына, археалогія, філасофія і, канечне, тэалогія.

Перад удзельнікамі рэкалекцый паўстане больш спецыялізаванае пытанне: хто такі мужчына?

Мы чуем мноства папулярных меркаванняў і выказванняў на тэму, хто такі сапраўдны мужчына. У кожнага сваё бачанне. Для адных гэта той, хто не баіцца бойкі, для іншых — той, хто не адмаўляецца выпіць, для трэціх — «Дон Жуан», які ўмее пакарыць жанчыну, для чацвёртых мужчына «ні перад кім і ніколі не стане на калені» і, нарэшце, для пятых гэта менавіта той, хто ўмее стаць на калені... Хто ж такі мужчына? Як яму зразумець самога сябе? Як разабрацца ў сваёй мужчынскай прыродзе?

На гэтыя і іншыя пытанні моцная палова чалавецтва паспрабуе знайсці адказы разам з айцом Аляксандрам Жарнасекам, марыянінам з Оршы (парафія св. Юзафа), шматгадовым рэкалекцыяністам, які служыць таксама ў выключна мужчынскім асяроддзі, у папраўчай калоніі.

Праграма рэкалекцый:

21 лютага, пятніца

19.30 – размяшчэнне
19.45 – вячэра
20.15 – арганізацыйная сустрэча і знаёмства
20.30 – уступная канферэнцыя
21.30 – прагляд фільма

22 лютага, субота

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.30 – канферэнцыя №2
10.30 – кава-паўза
11.00 – экскурсія ў касцёле св. Тэрэзы ад Езуса
12.00 – святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя №3
16.30 – Ружанец
17.00 – канферэнцыя №4
18.00 – вячэра
19.00 – адарацыя (магчымасць прыступіць да споведзі)
20.00 – сумесная гутарка
22.00 – прагляд фільма

23 лютага, нядзеля

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.00 – канферэнцыя №5
10.00 – святая Імша з гаміліяй
11.00 – кава-паўза
11.30 – канферэнцыя №6
13.00 – абед
14.00 – малітва і заканчэнне рэкалекцый

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 33 624 42 85 Павел
+375 33 621 66 56 Віталій
+375 44 733 71 67 Viber

Ахвяраванне за ўдзел з улікам начлегу і харчавання — 50 руб.

Калі ў кагосьці з мужчын не атрымліваецца ўдзельнічаць у рэкалекцыях тры дні, можна ўзяць удзел у асобных пунктах праграмы ў зручны час.

З сабой па магчымасці мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Адрас: касцёл святой Тэрэзы Авільскай, вул. Савецкая, 1

Абноўлена 05.02.2020 00:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця