Пошук

30.01.2020 17:23   Catholic.by
Фота: christianheadlines.com

Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат і жанчын ад 18 гадоў на дзень малітвы, які пройдзе 14–15 сакавіка ў Гудагаі.

Тэма сустрэчы: «Жаночае сэрца — дом і святыня».

«Калі маеш жаданне крыху спыніцца і адарвацца ад штодзённых абавязкаў; калі маеш жаданне паглядзець на сваё жаночае сэрца і спазнаць, што ў ім адначасова можа быць і дом, і святыня; калі сумуеш па тым, каб ужо нічога не казаць, і прагнеш дазволіць Пану дзейнічаць; калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом пад плашчом Марыі — сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць менавіта цябе на дзень малітвы», — з такімі словамі звяртаюцца арганізатаркі.

Тэлефоны для запісу:

+375 33 903 61 71 — с. Марыя Пія CR
+375 29 109 84 29 — Інэса

Запіс працягваецца да 7 сакавіка.

Абноўлена 31.01.2020 10:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.