Пошук

30.01.2020 16:45   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: paolocurtaz.it

З 28 лютага па 1 сакавіка ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі ад 14 гадоў.

Рэкалекцыі пройдуць пад дэвізам «Дазволь сябе ўратаваць».

«Набліжаецца час Вялікага посту. Кожны з нас у сваім жыцці адчуваў хвіліны трыумфу, але таксама і хвіліны роспачы — моманты, калі здавалася, што ніжэй нельга.

Менавіта ў такія моманты мы вельмі падобныя да Ёны, які знаходзіўся ўсярэдзіне вялікай рыбы.

Калі адчуваеш, што ніжэй ужо нельга, што няма шанцу на выратаванне, як толькі паддацца праблеме, то запрашаем цябе на рэкалекцыі „Дазволь сябе ўратаваць“. Варта ў Вялікі пост разам з сёстрамі змёртвыхпаўстанкамі распачаць змаганне, каб нанава адчуць радасць уваскрасення», — адзначаюць арганізатаркі.

Адрас:
г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52.

Тэлефон для запісу:
+375 33 903 61 71 — с. Марыя Пія CR

Увага! Запіс працягваецца да 26 лютага.

Абноўлена 30.01.2020 20:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа