Аплаткавыя сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць на гэтым тыдні ў Лідзе і Гродне.
- 18 снежня — аплаткавая сустрэча ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе;
- 20 снежня — аплаткавая сустрэча ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Праграма:
- 11.00 — Літургія гадзінаў; аскетычная канферэнцыя;
- 11.45 — Эўхарыстычная адарацыя; магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання;
- 12.30 — дзяленне аплаткамі; супольны пасілак.
Узяць удзел у адной з аплаткавых сустрэч на выбар запрашае святароў i кансэкраваных асобаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.