Пошук

13.12.2019 12:58   Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

У пятніцу 20 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правядзе традыцыйную калядную прэс-канферэнцыю, у межах якой адбудзецца аплаткавая сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі СМІ і супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі.

Акрамя арцыбіскупа, у сустрэчы возьмуць удзел дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Генеральны вікарый біскуп Юрый Касабуцкі і Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Прэс-канферэнцыя і сустрэча пройдуць у памяшканні Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі па адрасе: г. Мінск, вул. Рэавлюцыйная, 1а (у двары за катэдральным касцёлам Найсвяцейшага Імя Марыі).

Пачатак у 11.00.

Адказны — прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько

Абноўлена 13.12.2019 13:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа