Пошук

11.12.2019 12:13   Catholic.by
Кадр з фільма «Малы». Рэжысёр Алехандро Гомэс Мантэвердзі

У час Адвэнту хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае сустрэцца, каб паразважаць аб веры. Ці мацнейшая вера дзіцяці за веру дарослага чалавека? Чаму мы не здольныя верыць, давяраць Богу, як дзіця? Падчас сустрэчы адбудзецца прагляд фільма «Малы».

Фільм быў створаны кінематаграфістамі Мексікі і ЗША ў 2015 годзе, рэжысёр Алехандро Гомэс Мантэвердзі.

Галоўны герой фільма — васьмігадовы хлопчык, які змагаецца з выпрабаваннямі і з самім сабой. Фільм можна глядзець усёй сям’ёй.

Пасля прагляду адбудзецца аплаткавая сустрэча для наведвальнікаў кінаклуба.

Прагляд адбудзецца 15 снежня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыйскі праезд, 1). Пачатак у 19.00.

Уваход вольны.

Абноўлена 11.12.2019 12:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа