Пошук

09.12.2019 12:26   Catholic.by

Рэлігійная арганізацыя Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Ліст ад святога Мікалая». Яе сэнс у тым, каб бацькі, якія хочуць, каб іх дзіця атрымала святочную паштоўку ад святога Мікалая, даслалі ліст са зваротным адрасам.

Лісты можна дасылаць па 23 снежня на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (з пазнакай: святому Мікалаю).

Святы Мікалай жыў у ІІІ–IV стагоддзях і быў арцыбіскупам Міры (сучасная Турцыя). Найбольш вядомы ён сваёй дабрачыннасцю: дапамогай у выглядзе таемных падарункаў бедным сем’ям з дзецьмі.

Акцыя «Ліст ад святога Мікалая» — добрая магчымасць дадаць радасці дзецям у перажыванні свята Божага Нараджэння.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа