Калядныя сустрэчы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB будуць праходзіць з 8 снежня 2019 года да 12 студзеня 2020 года.
8 снежня, нядзеля
- 12.00 — святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Школы сямейнага жыцця» (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Пасёлак Лясны (адказны а. Сяргей Трысцень OCD)
14 снежня, субота
- 22.30 — святая Імша і сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Тэма: «Быць, як Марыя і Юзаф, з’яднанымі ў Хрысце». Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Андрэй Бурак)
15 снежня, нядзеля
- 17.00 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў архідыяцэзіі (біскуп Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. кан. Уладзіслаў Завальнюк)
17 снежня, аўторак
- 11.00 — святая Імша і сустрэча з супрацоўнікамі Caritas і членамі дабрачынных арганізацый (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Дыяцэзіяльны цэнтр Карытас, пасёлак Лясны (адказны — кс. Віталій Дабраловіч, а. Андрэй Жылевіч OFMCap)
18 снежня, серада
- 15.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны — кс. Казімір Шыдэлка SDB)
- 18.00 — сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Мінску (біскуп Юрый Касабуцкі). Мінск, вул. Кальцова, 153 (адказны — кс. Павел Эйсмант)
19 снежня, чацвер
- 11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Апостальскі нунцый Габар Пінтэр, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк)
20 снежня, пятніца
- 11.00 — сустрэча з журналістамі і прадстаўнікамі СМІ, а таксама з супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). Мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэавлюцыйная, 1а (адказны — кс. Юрый Санько)
- 13.00 — сустрэча з супрацоўнікамі Мітрапалітальнай курыі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB). г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — кс. Дзмітрый Пухальскі)
21 снежня, субота
- 14.00 — святая Імша і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля» (біскуп Юрый Касабуцкі). Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (адказны кс. Ян Крэміс)
22 снежня, нядзеля
- 10.30 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK)
- 16.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна» (біскуп Юрый Касабуцкі). Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (адказная — с. Часлава Навіцкая USJK)
28 снежня, субота
- 11.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага р-на (біскуп Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28 (адказны — кс. Аляксандр Мятліцкі SDB)
29 снежня, нядзеля
- 11.00 — святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Андрэй Стэцкевіч)
4 студзеня, субота
- 18.30 — святая Імша з Нешпарамі з нагоды дня нараджэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і сустрэча з Мінскім катэдральным капітулам (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоні Клімантовіч)