Пошук

02.12.2019 09:00   Catholic.by
Фота: sviatynia.by

Набліжаецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і традыцыйныя ў гэтую пару сустрэчы іерархаў з вернікамі, падчас якіх адбываецца дзяленне аплаткамі. Падаем расклад аплаткавых сустрэч з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у Магілёўскім рэгіёне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія будуць праходзіць з 20 снежня 2019 г. да 12 студзеня 2020 г.

20 снежня

  • 18.00 — святая Імша і аплаткавая сустрэча з удзельнікамі малітоўных груп і рэлігійных рухаў «Легіён Марыі», «Жывы Ружанец» і валанцёрамі Caritas у парафіі св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя — кс. Ежы Вежхоўскі CMF і кс. Віталій Чабатар CMF)

21 снежня

  • 10.00 — адвэнтавае чуванне і аплаткавая сустрэча для моладзі Магілёўскага рэгіёну ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава на тэму: «Сэнс і прыгажосць каталіцкай сям’і» (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Валерый Доўгуль з моладдзю)

28 снежня

  • 9.00 — святая Імша і аплаткавая сустрэча з удзельнікамі Клубу каталіцкай інтэлігенцыі ў Магілёве ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (адказныя — Галіна Касцюкевіч і кс. Віталій Маргуноў)
  • 18.00 — сустрэча з актывістамі абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў з дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве, вул. Сурганава, 21 (адказны — Уладзіслаў Валаховіч)

29 снежня

  • 11.00 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскай прысягі для сем’яў і ўдзельнікаў руху «Хатні Касцёл» у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Валерый Доўгуль)

6 студзеня

  • 18.30 — святая Імша і аплаткавая сустрэча з міністрантамі і іх бацькамі ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Валерый Доўгуль)

8 студзеня

  • 18.30 — святая Імша і аплаткавая сустрэча з хорамі і музыкамі Магілёва ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (адказная — Яна Шумская)

11 студзеня

  • 12.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя — кс. Ежы Вежхоўскі CMF і кс. Віталій Чабатар CMF)

12 студзеня

  • 10.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, моладдзю, удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Бабруйскага дэканату ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (адказны — кс. Андрэй Яркавец)
Абноўлена 06.12.2019 18:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.