30 лістапада ў старажытным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Новым Свержні (Стаўбцоўскі дэканат) пройдзе традыцыйнае свята паляўнічых і рыбаловаў у гонар святога Губерта, успамін якога ў Касцёле адзначаецца 3 лістапада.
Яго лічаць сваім нябесным заступнікам паляўнічыя і леснікі, што вынікае з захаплення святога Губерта паляваннем. Аднойчы ў лесе ён сустрэў белага аленя з крыжам паміж рагамі, што стала момантам яго шчырага навяртання, пасля чаго ўсё сваё жыццё Губерт прысвяціў служэнню Богу.
Пачатак святкавання ў 12.00.
Адрас: вул. Нясвіжская, 21.