У парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе 30 лістапада, у свята святога Андрэя, Апостала, пройдзе Чацвёрты хрысціянскі баль, на які запрашаюць усіх жадаючых.
У праграме балю — танцы, конкурсы, жывая музыка, пачастунак, а таксама шоў ілюзіяніста з Мінска. Акрамя таго, кожны набыты квіток мае нумар і бярэ ўдзел у латарэі.
Квіткі можна набыць у сакрыстыі браслаўскага касцёла (вул. Савецкая, 1).
Даведкі па тэлефоне:
+375 (29) 577 00 38 — кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS.
Пачатак балю а 18-й гадзіне.